На контроле КГК отсрочки по аренде и выплата зарплат

Вестник Комитета госконтроля Экономика

Адтэрміноўка па арэнднай плаце

КДК Віцебскай вобласці зрабіў аналіз зваротаў суб’ектаў гаспадарання ў мясцовыя органы ўлады па пытаннях выплаты арэндных плацяжоў ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Усяго за сакавік-красавік з хадайніцтвам аб зніжэнні памеру арэнднай платы за карыстанне памяшканнямі і прадастаўленне адтэрміноўкі па яе выплаце звярнулася больш за 1100 суб’ектаў вобласці, у тым ліку калектыўна. У большасці выпадкаў звароты былі разгледжаны да 20 красавіка і ў зніжэнні памераў арэнднай платы (або ў зніжэнні павышаючых каэфіцыентаў да базавай стаўкі) было адмоўлена, а за прадастаўленнем адтэрміноўкі па аплаце арэнднай платы рэкамендавана звярнуцца да ўласніка маёмасці. Пры гэтым ва ўказаны перыяд на заканадаўчым узроўні пытанні часовага зніжэння памеру арэнднай платы за карыстанне памяшканнямі і прадастаўлення адтэрміноўкі па яе выплаце не былі ўрэгуляваны.

У мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі 24.04.2020 Прэзі-дэнтам краіны быў выдадзены Указ №143 “Аб падтрымцы эканомікі”, якім рэкамендавана юрыдычным асобам незалежна ад формы ўласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўляць арандатарам з улікам аб’ёму іх выручкі адтэрміноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер. У прыватнасці, указам прадугледжана прадастаўленне арандатарам да 30 верасня 2020 года адтэрміноўкі з растэрміноўкай вы-платы да 31 снежня 2020 года па аплаце арэнднай платы за карыстанне нерухомай маёмасцю.

У гэтай сувязі КДК Віцебскай вобласці звяртае ўвагу суб’ектаў гаспадарання на магчымасць знізіць негатыўныя наступствы, звязаныя з эпідэміялагічнай абстаноўкай, і звярнуцца да арэндадаўцаў за атрыманнем указанай падтрымкі.

Даналічана і выплачана

На кантролі КДК знаходзіцца пытанне своечасовасці выплаты зарплаты. Па-ранейшаму запатрабаваныя ў жыхароў вобласці праводзімыя камітэтам “гарачыя лініі”, звароты на якія дазваляюць атрымаць дапамогу ў аднаўленні сваіх правоў на поўнае і своечасовае ўзнагароджанне за працу.

Так, на “гарачую лінію” КДК вобласці паступіў зварот работнікаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Аршанскага раёна пра нявыплату асобным работнікам зарплаты за люты 2020 года. Камітэтам устаноўлена, што зарплата работнікам не  была налічана і выплачана з-за наўмыснага скажэння дадзеных у табелях уліку працоўнага часу пра фактычна адпрацаваныя перыяды.

Па выніках разгляду звароту  16 работнікам прадпрыемства  ў красавіку 2020 года даналічана і выплачана зарплаты ў агульнай суме больш за 4,5 тыс. руб. За адсутнасць належнага кантролю за ўлікам працоўнага часу кіраўнік прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Падрыхтавала

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *