К Дню энергетика

Общество

Два святы на адну брыгаду
У Раёне электрычных сетак добра ведаюць, што брыгадзе па рамонце і эксплуатацыі паветраных ліній электраперадач (майстар Аляксей Багданаў) можна даручыць самую адказную і складаную работу. Усё будзе зроблена ў тэрмін і якасна.
З чым звязаны прафесійны поспех брыгады? Хлопцы ўжо далёка не навічкі ў электрыцы, ды і разам працуюць ужо каля дзесяці год. Вопыт, старанне, уменне дапамагаюць ім. Не забываюць і на тэхніку бяспекі, менавіта гэта лічаць самым галоўным у рабоце.
Калі здараецца аварыя ці стыхійнае бедства, брыгада Багданава закончыць рабочы дзень толькі тады, калі дасць людзям электрычнасць.
Адметна, што незадоўга да прафесійнага свята ў аднаго з работнікаў — Аляксея Пушнякова — нарадзілася двойня. Усе радуюцца, падтрымліваюць калегу. Усё ж адна брыгада…
На здымку: злева направа (стаяць) вадзіцель Генадзь Карапузаў, электраманцёры Аляксандр Лемешаў, Вячаслаў Сяргееў; (ся-дзяць) электраманцёр Аляксей Пушнякоў, майстар Аляксей Багданаў, вадзіцель Аляксандр Пастарнакоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *