За высокія спартыўныя дасягненні
Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры ў Шумілінскай СДЮШАР трэнеру-выкладчыку Людміле Харкавец была ўручана Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Узнагароду Людміле Харкавец уручае намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
Узнагародзілі Людмілу Мікалаеўну за высокія дасягненні яе выхаванак у валейболе: сёлета каманды дзяўчынак, якія яна трэніруе, двойчы выйгралі абласное першынство і двойчы станавіліся бронзавымі прызёрамі рэспубліканскага першынства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2020 г.