Медики Шумилинской ЦРБ благодарят всех за помощь

Главное Здоровье

Разам мы пераможам
Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Ад імя ўсяго калектыву райбальніцы выказваем вам шчырыя словы падзякі за дапамогу ў нялёгкі час. Мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву раёна, служыцелям касцёла, работнікам усіх арганізацый і прадпрыемстваў, якія дапамагаюць медыцынскім работнікам у час пандэміі. Усяго ў нас 35 спонсараў. Гэта і прыватныя асобы, і прадпрыемствы, і грамадскія арганізацыі, якія пералічылі на рахунак райбальніцы 7387 рублёў. Гэтыя грошы пайшлі на набыццё ахоўных экранаў для медыкаў, камбінезонаў, сродкаў індывідуальнай аховы, масак, рэспіратараў, халатаў. Дзякуй усім за аказаную матэрыяльную і маральную падтрымку.
Нізкі вам паклон і вялікі дзякуй за тое, што не засталіся абыякавымі ў цяжкую для нас хвіліну. Агульная бяда нас аб’яднала, паказала, наколькі мы адзіныя і моцныя. Мы разам, а, значыць, зможам перамагчы любую хваробу.
Здароўя вам і вашым родным!
Адміністрацыя Шумілінскай ЦРБ.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *