У цэнтры увагі – сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна

Главное Президент Экономика

У цэнтры увагі – сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна

На чарговым пасяджэнні райвыканкама ў рабочым парадку былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым квартале бягучага года, ход выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г. п. Обаль і падрыхтоўка да корманарыхтоўкі.


З 13 рэйтынгавых паказчыкаў, якія ўплываюць на развіццё раёна, за сту-дзень-сакавік выкананы шэсць: індэкс прамысловага развіцця склаў 129,3% (заданне 94,7%), вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 100,5% (100%), тэмпы росту рознічнага тавараабароту – 104,5% (102%) і тавараабароту грамадскага харчавання – 104,9% (101%), тэмп росту экспарту тавараў – 116,8% (100,9%), паказчык па энергазберажэнні – мінус 2,8% (мінус 0,7%).
Прамысловыя прадпрыемствы раёна спрацавалі з прыбыткам, рэнтабельнасць склала 6,3%.
За першы квартал вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 100,5%. Рост вы-творчасці малака забяспечылі ўсе сельгасарганізацыі, акрамя ААТ «Прыдзвінскі» і УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». Вытворчасць прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі склала 99,7% да мінулага года. Закладваецца аснова пад ураджай у галіне раслінаводства. Вя-дзецца аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта №399 і №70.
Працягваецца работа будаўнічай галіны, плануецца ўвядзенне жылых дамоў плошчай 3,5 тысячы кв. м, прадаўжаецца рамонт СШ №1 і раённага цэнтра культуры.
Рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў на прадпрыемствах як дзяржаўнай, так і прыватнай уласнасці. Тым не менш, для выканання прагнозных паказчыкаў неабходна прыняцце тэрміновых мер па ліквідацыі дапушчаных адставанняў. Менавіта на гэта нацэльвае кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўладных структур прынятае рашэнне.
Сёлета ў г.п. Обаль рэалізуецца праграма развіцця малых гарадоў і пасёлкаў. План мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні Обалі ўключае рэалізацыю такіх праектаў, як рамонт Обальскага ясляў-сада і Обальскай СШ, гарадскога Дома культуры, перанос дзіцячай школы мастацтваў у будынак сярэдняй школы, што дазволіць стварыць лепшыя ўмовы для заняткаў дзяцей і работы педагогаў. Запланаваны рамонт сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, бягучы і капітальны рамонт жылых дамоў, шэраг іншых мерапрыемстваў. Будуць праведзены работы па добраўпарадкаванні вуліц і дваровых тэрыторый. Рэалізацыя ўсіх праектаў дазволіць палепшыць жыццё абальчан.
На пасяджэнні райвыканкама была разгледжана падрыхтоўка да нарыхтоўкі кармоў. Для стабільнай работы жывёлагадоўлі ў 2020-2021 гадах і забеспячэння выканання прагнозных паказчыкаў неабходна нарыхтаваць травяністых кармоў 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву: сена – 3200 тон, сенажу і сіласу – па 72 тысячы тон. Для выканання планаў сельгасарганізацыям раёна неабходна падсеяць шматгадовых траў і правесці перазалужэнне на плошчы 4055 га, закласці 640 га пашаў інтэнсіўнага тыпу.
Пад кармавымі культурамі будзе занята 32,3 тысячы га – 7,2 тысячы га шматгадовых траў, 20,5 тысячы га лугоў і пашаў, 3,3 тысячы га кукурузы, 1 тысяча га аднагадовых траў. Для забеспячэння захаванасці кармоў сёлета да 67 існуючых неабходна пабудаваць 5 бетаніраваных траншэй для сіласу і сенажу. Для забеспячэння тэхналагічнага працэсу корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах раёна маецца 19 кормаўборачных камбайнаў, 35 касілак, 16 грабель трактарных, 19 прэс-падборшчыкаў, 46 прычэпаў. У прынятым рашэнні ўстаноўлены тэрміны падрыхтоўкі корманарыхтоўчай тэхнікі, іншых арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *