З 20 па 24 красавіка на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля». Ініцыятарам яе правядзення выступіла Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі ведамствамі і грамадскімі арганізацыямі.
У ходзе акцыі супрацоўнікі РАУС наведваюць неблаганадзейныя сем’і, праводзяць прафілактычныя гутаркі.
Нагадваем жыхарам раёна, што для асоб, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (8-801-100-8-801), патэлефанаваўшы на якую можна бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях насілля ў сям’і.
Аляксей ЗАХАРАНКАЎ, начальнік РАУС.