В Шумилинском районе молодая парочка в поисках спиртного жестоко избила инвалида и пенсионерку

Общество Происшествия

Крымінальная парачка
Сямейная пара Ігара і Святланы Івановых (імёны і прозвішчы зменены па этычных меркаваннях) у адным з аграгарадкоў заўсёды здзіўляла сваімі адносінамі да жыцця. Яму 28, ёй 20. Абое скончылі па дзевяць класаў. Яны выхоўвалі дзіця, праўда, пра выхаванне – гэта досыць гучна. Ігар перабіваўся ў мясцовай гаспадарцы выпадковымі заробкамі, апошнім часам працаваў вартаўніком, Святлана была ў дэкрэтным водпуску.
Магчыма, усё было б у Івановых добра, калі б не іх празмерная любоў да спіртнога. Пілі шмат, а як вып’юць, абавязкова цягнула іх на прыгоды. У той жа вечар выхадкі парачкі інакш, чым дзікунства, не назавеш.
Напачатку ішло ўсё як звычайна. Выпілі – мала, выпілі – мала… Неўзабаве спіртное закончылася, і яны вырашылі знайсці яго любым спосабам. Уварваліся ў кватэру да суседа і пачалі патрабаваць бутэльку гарэлкі ці грошы на спіртное. Ні таго, ні іншага ў гаспадара не было.
І тады пачаліся катаванні, якія па сваёй жорсткасці паходзілі на сярэднявяковыя. Ігар збіў з ног гаспадара, а Святлана пачала хадзіць па мужчыне на высокіх абцасах. Гэтага падалося мала. Хлопец нагрэў на агні нож і ўзяўся прыпякаць цела, затым схапіў сякеру, пагражаючы, што калі гаспадар не дасць яму бутэльку, адсячэ яму галаву… Пасля катаванняў парачка захапіла з сабою інвалідную каляску.
А выпіць хацелася. Накіраваліся да суседкі, збілі яе качаргой. Аднак і тут выпіўкі не знайшлі…
Ігар і Святлана Івановы цалкам прызналі сваю віну. Па судоваму рашэнню Ігар правядзе восем год у калоніі узмоцненага рэжыму, а Святлана – шэсць год у калоніі агульнага рэжыму.
В. КАЗЛОЎ, памочнік пракурора раёна.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *