Размеркаваны дадатковыя даходы
2 красавіка змяненні і дапаўненні ў раённы бюджэт унеслі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава.
У прынятым рашэнні павялічаны даходы ў раённы бюджэт на суму адзін мільён 769 тысяч рублёў за кошт міжбюджэтных трансфертаў з вышэйстаячага бюджэту. Адпаведна павялічаны і расходы. Атрыманыя грошы накіраваныя Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы на набыццё вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама на рамонт СШ №1 г.п. Шуміліна і падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да «Дажынак-2021», на рамонт устаноў культуры ў г. п. Обаль, на субсідыі па жыллёва-камунальных паслугах насельніцтву, на капітальны і бягучы рамонт жыллёвага фонду, і іншыя мэты. З рэзервовага фонду райвыканкама 100 тысяч атрымае ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на субсідыі арганізацыям аграпрамысловага комплексу.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.