Да дзвюх тысяч масак за дзень
Больш за два тыдні таму цэх № 8 адкрытага акцыянернага таварыства “Знамя індустрыялізацыі”, які размешчаны ў Обалі, быў пераарыентаваны на пашыў шматразовых медыцынскіх масак. Як расказала начальнік філіяла Любоў Паўлава, за дзень тут вырабляюць паўтары – дзве тысячы адзінак. Гатовая прадукцыя адгружаецца 2-3 разы на тыдзень.
Цэх працуе ў звычайным рэжыме. Работнікі, якіх на сёння 13 чалавек, забяспечаны і маскамі, і сродкамі дэзінфекцыі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.