1 красавіка на Віцебшчыне стартуе акцыя “Тэлефануе 101”

Безопасность Новости

«Телефануе 101»
1 красавіка на Віцебшчыне стартуе акцыя “Тэлефануе 101”. Яе мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў сельскага насельніцтва і пажылых.

Быць на сувязі з тымі, каму патрэбна дапамога, увага і клопат, знаходзячыся на адлегласці, у сучасным свеце проста. Для гэтага ёсць шмат сродкаў, самы даступны з іх – тэлефон.
Супрацоўнікі РАНС плануюць кантактаваць па тэлефоне з адзінокімі людзьмі і адзінока пражываючымі пенсіянерамі, мнагадзетнымі сем’ямі, інвалідамі, асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, з тым, каб праводзіць прафілактычную работу. Акцэнт у першую чаргу будзе рабіцца на папярэджанні вясенніх палаў і выкананне правілаў бяспекі ў паўсядзённым жыцці.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №25 ад 31.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *