Шумилинские спасатели сильны в гиревом спорте

Общество Спорт, туризм

Шумілінскія ратавальнікі на п’едэстале

Ва Ушачах на мінулым тыдні адбыўся абласны чэмпіянат па гіравым спорце сярод 25 падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Удзел у якім прыняла каманда Шумілінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з намеснікам начальніка Іванам Маскальковым.

Каманда Шумілінскага РАНС – Віталь Масько, Павел Шчарбакоў, Іван Маскалькоў і Віктар Полацкі.

У выніку ўпартай барацьбы шумілінскія ратавальнікі трапілі ў тройку лідараў як у асабістым, так і камандным заліку.

Віктар Полацкі

Так, двое нашых гіравікоў – Іван Маскалькоў (у вазе да 70 кг) і Віктар Полацкі (у вазе да 75 кг) – сталі пераможцамі ў сваіх катэгорыях, чым і забяспечылі другое агульнакаманднае месца ў чэмпіянаце. Каманда шумілінскіх ратавальнікаў-гіравікоў саступіла на пару ачкоў камандзе Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №22 ад 20.03.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *