Ствараем лагатып «Шуміліна – здаровы горад!»
У рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровы горад!» Шумілінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі абяўляе конкурс па стварэнні лагатыпа «Шуміліна – здаровы горад!». Лагатып стане апазнавальным прадстаўнічым знакам праекта і будзе друкавацца ў афіцыйнай дакументацыі, тэматычнай прадукцыі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя жыхары і госці раёна, якім споўнілася 14 год. Конкурсная работа павінна ўключаць у сябе графічную частку і інфармацыйны лісток. Графічная частка павінна адпавядаць наступным крытэрыям:
выканана з дапамогай камп’ютарнай графікі, эскіз павінен утрымліваць камбінацыю назвы і знака, быць каляровым і размяшчацца на аркушы фармату А4 без фотаздымкаў, лагатыпаў і эмблем іншых арганізацый. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца па адным эскізе. Работы дасылаюцца ў электронным выглядзе фармату jpeg, jpg.
У інфармацыйным лістку падаюцца дадзеныя пра ўдзельніка конкурсу (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца вучобы ці работы, кантактныя тэлефоны).
Конкурсная работа будзе ацэньвацца па наступных крытэрыях: крэатыўнасць, унікальнасць, арыгінальнасць, запамінальнасць, якасць выканання, адпаведнасць культурным і эстэтычным нормам.
Работы прымаюцца не пазней 1 красавіка па электроннай пошце РЦГЭ shumcge@vitebk.by з адзнакай «Конкурс».
Пераможца атрымае дыплом.
Крысціна АФАНАСЬЕВА,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
Апублікавана ў №21 ад 17.03.2020 г.