Хозяйства Шумилинского района семенами зерновых обеспечены

Сельское хозяйство Экономика

Насенне пшаніцы і ячменю ёсць,  а з канюшынай праблемы
Для веснавой сяўбы будучага года гаспадаркам раёна патрэбна 2590 тон насення яравых зерневых і зернебабовых, у тым ліку больш за паўтары тысячы  тон ячменю.
Самы большы план ачысткі насення – 325 тон – у ААТ “Лаўжанскае”. Гэта гаспадарка адзіная ў раёне, якая на 1 снежня не справілася з ачысткай. Тут падрыхтавана толькі 85,2% насення.
“Ачысціць зерневыя трэба да 15 снежня, – гаворыць начальнік раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін А. А. Шалюта. – У раёне адпавядае кандыцыям па ўсходжасці 2607 тон зерня, гэта 101% да патрэбнага. Падрыхтаванага насення хопіць, каб засеяць больш за дзесяць тысяч гектараў”.
Перавыканалі план па ачыстцы насення “Прыазёрны мір”, “Мішневічы” і “Ляжні”. Кіраўнікі гэтых гаспадарак ведаюць, што лішнім зерне не будзе, можна пасеяць і дадатковыя гектары, ды невядома яшчэ як перазімуюць азімыя.
Ідзе ачыстка і шматгадовых траў. Па падрыхтоўцы насення канюшыны перавыканалі план “Ляжні”: нарыхтавалі 3,6 тоны насення па плану – 3 тоны. Амаль чатыры тоны канюшыны ёсць у “Шумілінскім райаграсэрвісе”, а ў астатніх гаспадарках – толькі па адной-дзве тоны. “Гэтага недастаткова, – адзначае Аляксандр Анатольевіч. – Увогуле па раёне для вясенняй сяўбы трэба 45 тон канюшыны, пакуль жа ёсць толькі палова да патрэбнага. Таму старшыня райвыканкама У. П. Куранны паставіў задачу кожнай гаспадарцы раёна закупіць па тры тоны канюшыны. Яе будуць набываць у “Віцебскнасентравах”. Дарэчы, адна тона каштуе больш за 23 мільёны рублёў”. Між іншым, гаспадаркі маглі б і зэканоміць грошы, калі б вырасцілі ўласнае насенне, як гэта зрабілі ў “Ляжнях”.
Па ачыстцы насення лёну. З 96 патрэбных тон ачышчана пакуль што 43 тоны (44%), усё насенне адпавядае нормам па вільготнасці, засмечанасці і ўсходжасці. У льнозавадчан яшчэ ёсць час годна падрыхтавацца да вясенняй сяўбы – насенне лёну павінна быць ачышчана да 1 студзеня.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *