23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Главное Общество

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам абараняць інтарэсы роднага краю, чыё жыццё і работа падпарадкаваны адзінай мэце – дабрабыту і працвітанню Бацькаўшчыны. Выхоўваючы новыя пакаленні грамадзян на прыкладзе мужнасці і доблесці, мы закладваем трывалы фундамент для далейшага захавання стабільнасці і спакойнага жыцця.
Шчыра жадаем вам дабра і справядлівасці, мужнасці, сілы духу і ўдачы, заўсёды быць здаровымі, паспяховымі, любімымі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць парадак, дабрабыт, узаемаразуменне і шчасце!

21 лютага, у райцэнтры пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны.
У праграме:
– дэманстрацыя кінафільма «Сакрэтная група» (дзіцячая школа мастацтваў, пачатак у 15.00);
– мітынг у рамках Міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» (брацкія могілкі, пачатак у 16.00);
– канцэрт «Абаронцам Айчыны прысвячаецца» (дзіцячая школа мастацтваў, пачатак у 17.00).

Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *