«Адзіны дзень бяспекі»
З 20 лютага да 1 сакавіка ў краіне, у тым ліку на Шуміліншчыне, пройдзе прафілактычная акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
Акцыя накіраваная на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Акцыя прадугледжвае правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанне першай медыцынскай дапамогі.
У рамках акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты, інтэлектуальныя гульні, навучальныя пляцоўкі, конкурсы на лепшую творчую работу, прысвечаную пытанням бяспекі жыццезабеспячэння, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адкрытых дзвярэй.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», Беларускае таварыства Чырвонага крыжа, таварыства ратавання на водах, «Белая Русь» і «БРСМ».
Віктар ГЕРАСІМЕНКА,
першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
20 лютага, у чацвер, у гарадскім парку г. п. Шуміліна адбудзецца адкрыццё акцыі «Адзіны дзень бяспекі».
У праграме:
– дэманстрацыя аварыйна-ратавальнай тэхнікі МНС, газавай службы, РАУС, Шумілінскай ЦРБ;
– «Пост бяспекі» ад супрацоўнікаў РАНС;
– выстава работ вучняў школ «Выратавальнікі – вачыма дзяцей»;
– інтэрактыўная пляцоўка «Міньёны ў краіне бяспекі».
Пачатак акцыі ў 14.00.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2020 г.