15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
15 лютага спаўняецца 31 год з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан.
У гэты памятны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць і павагу нашым землякам, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Верныя прысязе, вы выконвалі загад, аддадзены ад імя народа. У гэтым і ёсць сапраўднае праяўленне доблесці, любві і павагі да Айчыны.
Вы праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, у далечыні ад дома, кожную гадзіну падвяргаючыся небяспецы, захавалі вернасць воінскаму і чалавечаму абавязку.
Прайшоўшы суровыя вы-прабаванні вайной, вы і сёння добрасумленна працуеце на карысць сваіх блізкіх і роднай зямлі, з’яўляецеся прыкладам сілы, мужнасці і прыстойнасці для падрастаючага пакалення.
Прыміце шчырыя пажаданні дабрабыту, здароўя, аптымізму, бадзёрасці духу і поспехаў у грамадскіх і асабістых справах!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
15 лютага ў Шуміліне пройдуць мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У праграме:
10.00 – мітынг каля мемарыяльнай дошкі В. І. Угнявёнку;
11.00 – мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам ў парку, тэматычная сустрэча “Афганскі альбом” у адміністрацыйным будынку Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Апублікавана ў №12 ад 14.02.2020 г.