Пашыраць пералік даследаванняў
Ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці прайшло пасяджэнне, прысвечанае вынікам дзейнасці за 2019 год, у якім браў удзел намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі С.А. Яўмененка. У пасяджэнні ўдзельнічалі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі П. У. Ігнатаў, першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі палкоўнік міліцыі Д. Ю. Разянкоў.
Ацэньваючы вынікі работы, начальнік упраўлення Ю. А. Шчацько адзначыў, што экспертнымі падраздзяленнямі дасягнуты станоўчыя вынікі па большасці прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Выконваючы задачы судова-экспертнага суправаджэння раскрыцця і расследавання злачынстваў, супрацоўнікі ўпраўлення ў мінулым го-дзе выканалі больш за 40 тысяч экспертыз і каля 500 даследаванняў. Праведзена каля 11 тысяч аглядаў месцаў здарэнняў. Канфіскаваныя з месцаў здарэнняў сляды і крыміналістычныя доказы больш за 2 тысячы разоў спрыялі ўстанаўленню асобы і ідэнтыфікацыі прадметаў. 661 чалавек, інфармацыя пра якіх была дадзена экспертамі, прызнаны падазронымі ў здзяйсненні злачынстваў.
Супрацоўнікі Шумілінскага міжраённага аддзела, зонай абслугоўвання якога з’яўляюцца Шумілінскі і Гарадоцкі раёны, у мінулым годзе выканалі 137 крыміналістычных і 477 судова-медыцынскіх экспертыз, аказалі дапамогу ў правядзенні аглядаў больш за 700 месцаў здарэнняў і 172 іншых следчых дзеянняў, з месцаў здарэнняў былі канфіскаваныя сляды, па якіх устаноўлены больш за 80 супадзенняў з асобамі.
Абласным Упраўленнем рэалізуецца праграма Дзяржаўнага камітэта па пашырэнні пераліку відаў экспертыз, якія праводзяцца ў судова-экспертных падраздзяленнях. У 2019 годзе пачата правядзенне лінгвістычных і псіхалагічных экспертыз інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкай накіраванасці, сеткавых камп’ютарна-тэхнічных экспертыз, экспертыз электрабытавых прыбораў. Вядзецца падрыхтоўка да выканання металаграфічных даследаванняў у рамках пажарна-тэхнічных экспертыз.
Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік старшыні камітэта С. А. Яўмененка адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў ажыццяўленні судова-экспертнай дзейнасці ва Упраўленні па Віцебскай вобласці. Пажадаў не спыняцца на дасягнутым, пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень і пашыраць пералік экспертыз, якія праводзяцца на тэрыторыі вобласці.
Руслан МАРЦІНКЕВІЧ,
начальнік Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь.