Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Махлярства
Супраць жыхара райцэнтра ўзбуджана крымінальная справа за махлярства. Мужчына, які працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве па дагаворы падраду ў адным з суседніх раёнаў, умудрыўся яшчэ аформіць дапамогу па доглядзе за інвалідам першай групы. Хаця не меў права гэтага рабіць. За махлярства мужчыну пагражае абмежаванне волі да 3-х гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Грабеж
У магазіне «Еўраопт» у Шуміліне спрацавала кропка трывожнай сігналізацыі. Супрацоўнікі аддзялення па ахове аб’ектаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь выехалі на месца здарэння. Злачынца, які ўкраў з гандлёвай залы батон каўбасы, паспеў уцячы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС па гарачых слядах знайшлі злодзея, ім аказаўся жыхар в. Прыазёрная. Украдзенае канфіскавана. Мужчыну пагражае абмежаванне волі да 4 гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Бойка
Жыхар Мішкавіч, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, па-сварыўся з мясцовай жанчынай. І каб даказаць сваю правату, кінуўся на яе з кулакамі. Жанчына з траўмамі, пераломамі і вы-віхамі дастаўлена на лячэнне ў бальніцу. За прычыненне наўмысных менш цяжкіх цялесных па-шкоджанняў узбуджана крымінальная справа, пагражае абмежаванне волі да 3 гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без яго.
Са зводак ДАІ
На «зебры»
Жыхар Шуміліна, які ехаў на «Таёце», на перакрыжаванні вуліц Кароткіна-Сіпко на пешаходным пераходзе не прапусціў жанчыну з двума дзецьмі, пашкодзіў дзіцячую каляску. Маці і дзеці не пацярпелі. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, па-гражае штраф да 20 БВ з па-збаўленнем права кіравання тран-спартным сродкам на два гады або без пазбаўлення.
На матацыкле
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі ў Обалі мясцовага жыхара, які ехаў на матацыкле і пры гэтым не меў вадзіцельскіх правоў. Такое парушэнне на рахунку мужчыны другое на працягу года. Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 БВ або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Нецвярозы
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне затрыманы мясцовы жыхар, які кіраваў асабістым аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым мужчына не меў правоў кіравання транспартным сродкам. Яму пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 3 гады.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2020 г.
Прыватныя аб’явы, апублікаваныя ў №11 ад 11.02.2020 г.