Ідзе праверка баявой гатоўнасці
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца комплексная праверка баявой гатоўнасці.
4 лютага падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войск здзейснілі маршы ў вызначаныя раёны і прыступілі да абсталявання пазіцый. Правядзенне мерапрыемстваў дазволіць ажыццявіць праверку і падрыхтоўку баявых разлікаў і экіпажаў, якія выконваюць задачы па ахове Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.
Воінскія часці і падраздзяленні 6-й, 19-й і 120-й асобных механізаваных брыгад на палігонах правялі практыкаванні кантрольных стрэльб з танка і стралковай зброі.
5 лютага ў рамках комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл было праведзена нарошчванне саставу сіл і сродкаў для нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.
Да выканання задач у складзе выдзеленых сіл прыступілі баявыя разлікі зенітных ракетных комплексаў «Аса», «Тор-М2» і «С-300», экіпажы знішчальнай, штурмавой і армейскай авіяцыі.
Арганізаваны вылучэнні рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп у новыя раёны для нарошчвання радыёлакацыйнага поля.
Прэс-служба Міністэрства абароны.
Апублікавана ў №10 ад о7.02.2020 г.