Першыя на жніве
Згодна з умовамі матэрыяльнага заахвочвання гаспадарак і асобных работнікаў, якія дасягнулі плёну на жніве-2010, на 2 жніўня на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў газеце “Герой працы”, заносяцца:
У асабістым першынстве:
ГОМАНАЎ Сяргей Уладзіміравіч, механізатар УП “Шумілінскі райаграсервіс”, які на КЗС-10К намалаціў 649 тон зерня;
РАМАНЯТАЎ Аляксандр Леанідавіч, механізатар КУСГП “Сіроцінскі”, які на КЗС-10К намалаціў 586 тон зерня;
РАДЗІВОНАЎ Аляксей Генадзьевіч, механізатар УП “Шумілінскі райаграсервіс”, які на КЗС-1218 намалаціў 557 тон зерня;
ГАЛАВАЧ Леанід Аляксандравіч, вадзіцель УП “Шумілінскі райаграсервіс”, які на МАЗ-555 перавёз 875 тон збожжа.
ПОЛАЗАЎ Аляксандр Аляксандравіч, вадзіцель УП “Шумілінскі райаграсервіс”, які на МАЗ-555 перавёз 761 тону збожжа.
Опубликовано в №59 от 03.08.2010