5 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Новости

5 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў
Паважаныя работнікі і ветэраны фінансавай сферы!
Паважаныя супрацоўнікі банкаўскай сістэмы!
У ваша прафесійнае свята – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў – дазвольце павіншаваць і падзякаваць вам за штодзённую
добрасумленную працу!
Сёння ад прафесіяналізму і паспяховай работы фінансавых і банкаўскіх работнікаў у многім залежыць развіццё эканомікі, фінансавы дабрабыт і працвітанне рэгіёна.
Упэўнены, што і ў далейшым кожны работнік прыкладзе максімум намаганняў і здольнасцяў для дасягнення агульнага станоўчага выніку, дзякуючы чаму будуць дасягнуты пастаўленыя мэты, ажыццявяцца прыярытэтныя мерапрыемствы, рэалізуюцца планы.
Прыміце шчырыя пажаданні ўдачы і поспехаў, ажыццяўлення намечаных планаў, новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя, радасці, шчасця і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №1 ад 04.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *