25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство)

Духоўнае Новости

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство)
Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні
з самым душэўным і светлым святам – Нараджэннем Хрыста!
Гэтае велічнае свята напоўнена жыццесцвярджальнай духоўнай сутнасцю, нараджае ў сэрцы кожнага чалавека любоў да бліжняга, міласэрнасць і спачуванне. Божае Нараджэнне ўсяляе ў нашы сэрцы самыя светлыя надзеі, пачуцці цярпення і дабрыні, асвятляе іх сапраўднай любоўю да людзей і навакольнага свету, умацоўвае веру ў лепшае.
Ідэалы і каштоўнасці, сфарміраваныя пад уплывам хрысціянства, з’яўляюцца трывалым фундаментам духоўнасці і веры людзей.
У гэтае светлае свята мы ад усёй душы жадаем усім атрымаць душэўную раўнавагу, жыць у згодзе са сваім сумленнем, станавіцца лепш і мудрэй! Няхай гэтае свята прынясе шчасце і згоду ў вашы дамы, а атмасфера цеплыні і дабрыні калядных святаў сагравае вас і вашых родных на працягу ўсяго года.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

 

Расклад набажэнстваў на святочны перыяд
24 снежня
“Пастэрка”, начная імша: 22.00 – Мішкавічы, 22.00 – Обаль, 0.00 – Шуміліна.
25 снежня
Першы дзень урачыстасці Нараджэння Пана: 9.00 – Шуміліна (няма адарацыі і святой імшы ўвечары), 11.30 – Мішкавічы,13.00 – Обаль.
26 снежня
Другі дзень святаў: 8.00 – Шуміліна.
1 студзеня
Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, дзень малітвы аб супакоі ў свеце:
11.30 – Мішкавічы, 13.00 – Обаль, 18.00 – Шуміліна.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *