Шумилинская СШ №2 дала старт новогоднему флеш-мобу

Новости Образование

Навагодні флэш-моб вучняў СШ №2
9 снежня стартавала рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Шумілінская СШ №2 дала старт акцыі, арганізаваўшы навагодні флэш-моб.


Падчас акцыі, якая прадоўжыцца да 10 студзеня, пройдуць навагоднія святы для школьнікаў, вучні – пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без папячыцельства бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей – прымуць удзел у раённым, абласным і рэспубліканскім прадстаўленнях.
Акрамя таго, дадзены старт дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”. Актывісты БРСМ і піянерскай арганізацыі школы зробяць адрасныя віншаванні для выхаванцаў школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху г. Віцебска, для ветэранаў і адзінокіх пажылых людзей, якія пражываюць у мікрараёне школы.
Не будуць забыты і браты нашы меншыя, у школе аб’яўлены сямейны конкурс “Лепшая кармушка”, пераможцы якога атрымаюць па-дзяку ад самога Дзеда Мароза. Не дарэмна ж Новы год – час дабрыні і цудаў.
Маргарыта ФЕДЧАНКА,
намеснік дырэктара Шумілінскай СШ №2.
Апублікавана ў №99 ад 20.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *