В Кривом Селе на искусственном водоеме утонула 71-летняя женщина

Безопасность Происшествия

У Крывым Сяле патанула жанчына

У нядзелю, 15 снежня, на штучным вадаёме ў аграгарадку Крывое Сяло патанула 71-гадовая мясцовая жыхарка.


Як расказаў старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на во-дах Аляксандр Шарафутдзінаў, грамадзянка па невядомых пакуль прычынах хадзіла па вадаёме, некалькі разоў правальвалася, пра што сведчаць праломы лёду, а непадалёк ад берага яшчэ раз правалілася, і на гэты раз не змагла выбрацца…
Па словах аднавяскоўцаў, прычынай трагедыі магло стаць тое, што жанчына была ў нецвярозым стане. На месцы здарэння выратавальнікі знайшлі цела патануўшай. Вядзецца праверка абставін трагедыі.
«Зараз лёд вельмі нетрывалы, любы выхад на яго можа мець самыя трагічныя наступствы, – падсумоўвае Аляксандр Шарафутдзінаў. – Беражыце сябе і не рызыкуйце!».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *