Я прадала кватэру ў растэрміноўку. Тэрмін заканчэння разліку закончаны. А пакупнік мне яшчэ павінен грошы, нязначную суму, тым не менш. Як быць? Здзелку скасоўваць таксама не хачу. Падкажыце, як забраць грошы?
– Вы можаце звярнуцца да натарыуса з заявай аб спагнанні ўказанай сумы. Натарыус зробіць выканаўчы надпіс. Для гэтага вам неабходна прадаставіць натарыусу экзэмпляр натарыяльна засведчанай здзелкі, на падставе якой у пакупніка ўзнікне абавязацельства па выплаце грашовых сродкаў.
Падарунак ад непаўналетняга
Майму сыну 10 год, яму па спадчыне па завяшчанні пасля дзеда дасталася 1/2 долі дома. Правы на дом аформлены. Ці магу я падарыць ад сына гэту долю дома яго роднай цётачцы?
– На жаль, не. Згодна з нормамі грамадзянскага заканадаўства дарэнне ад імя малалетніх і грама-дзян, прызнаных недзеяздольнымі, іх законнымі прадстаўнікамі забаронена. Малалетнімі лічацца дзеці да 14 год.
Анжэла ХАСРАТАВА,
натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі.