“Дзень працы”
24 лістапада ў раёне прайшла акцыя “Дзень працы”, падчас якой рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва на аб’ектах рознічнага гандлю была забаронена.
– Можа, бутэлечку піва прададзіце? – задалі мы правакацыйнае пытанне прадаўцам обальскага гандлёвага цэнтра.
– Не, – пачулася ў адказ. – Вы што, не ведаеце, што ў раёне сёння супрацьалкагольная акцыя?
І гэта пацвярджаў “крыж” са стужак жоўтага колеру на вялікіх халадзільніках з півам.
Дарэчы, у безалкагольны дзень, па словах загадчыцы магазіна Л. М. Пятровай, недабралі грашовай выручкі прыкладна на паўтара мільёна рублёў.
Тэкст і фота Ларысы КІСЯЛЁВАЙ.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.