Прапануем стаць следчым
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць кампанію па наборы навучэнцаў на следча-экспертны факультэт Акадэміі Мі-ністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыялізацыі «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» з мэтай далейшай работы ў камітэце.
Кандыдатамі могуць стаць юнакі:
якім у год паступлення спаўняецца (альбо споўнілася) 17 гадоў;
якія атрымліваюць (атрымалі) агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю;
якія не маюць па стане здароўя супрацьпаказанняў для праходжання тэрміновай ваеннай службы.
Прахадны бал на спецыяльнасць «правазнаўства» спецыялізацыі «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» у 2018 г. быў 202, у 2019 г. набор не ажыццяўляўся.
Асноўнымі перавагамі
і асаблівасцямі навучання на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС з’яўляюцца:
1. 4-гадовы тэрмін навучання за кошт сродкаў бюджэту.
2. Гарантаванае працаўладкаванне пасля заканчэння навучання (для накіраваных на навучанне ад Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта – работа ў г.п. Шуміліна). Першапачатковае заключэнне кантракта аб службе ў Следчым камітэце на 5 гадоў.
3. Для маючых патрэбу – пражыванне ў інтэрнаце.
4. Забеспячэнне форменным абмундзіраваннем і харчаваннем, выплата стыпендыі;
5. Тэрмін навучання залічваецца за тэрміновую службу ва Узброеных Сілах.
Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта, трэба:
да 1 красавіка 2020 г. асабіста звярнуцца ва Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, альбо ў тэрытарыяльны аддзел Следчага камітэта па месцы жыхарства для прахо-джання гутаркі з начальнікам падраздзялення і атрымання даведкі-рэкамендацыі для паступлення ў Акадэмію МУС;
да 15 красавіка 2020 г. падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю Следчага камітэта для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі для афармлення асабістай справы;
прайсці абучэнне, прадугледжанае для кандыдатаў на паступленне ў Акадэмію МУС;
у тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай мове (на выбар), замежнай мове і грамадазнаўстве.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца ў раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (г.п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 15), кантактны тэлефон 4-13-98.
Дзмітрый ПЕЧУР,
намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Апублікавана ў № 90 ад 19.11.2019 г.