У кастрычніку нарадзіліся
Аглушэвіч Кацярына (Мікалаёва);
Аглушэвіч Міхаіл (Гусінцы);
Аўдошкіна Дар’я (Обаль);
Баранава Алеся (Мішкавічы);
Белавусаў Аляксандр (Мікалаёва);
Генак Ангеліна (Крывое Сяло);
Голубева Аліна (Мішкавічы);
Івашчанка Дар’я (Шуміліна);
Ільінец Віялета (Шуміліна);
Кавалёва Яна (Ляжні);
Казлоў Вадзім (Шуміліна);
Кляцкова Дзіяна (Оболь);
Клюева Дар’я (Светласельскі);
Мароз Мілана (Шуміліна);
Папоў Максім (Добрына);
Прэабражэнскі Аляксандр (Шуміліна);
Сілкін Данііл (Шуміліна);
Шабанава Аўрора (Шуміліна).
У кастрычніку на Шуміліншчыне нарадзілася 18 немаўлят – 12 дзяўчынак і 6 хлопчыкаў (у верасні было 12 нованароджаных). Сямёра дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета нарадзілася пяцёра дзяцей. Бадай, гэта самы “ўраджайны” месяц сёлета для гэтага сельсавета. У Обальскім сельсавеце нарадзілася двое дзяцейі, у Светласельскім, Лаўжанскім, Каўлякоўскім і Дабейскім – па аднаму. Не зарэгістравана ў кастрычніку ніводнага нованароджанага на тэрыторыі Сіроцінскага і Мішневіцкага сельсаветаў.
12 Шлюбаў
Усяго ў кастрычніку было зарэгістравана 12 шлюбаў.
Аддзел ЗАГСа віншаваў маладажонаў 7 разоў. 5 шлюбаў было зарэгістравана ў сельвыканкамах. Лідарам у верасні стаў Каўлякоўскі сельвыканкам, які зарэгістраваў 2 шлюбы.
Па аднаму шлюбу зарэгістравана ў Лаўжанскім, Сіроцінскім і Обальскім сельвыканкамах.
Сямейная цеплыня
У раёне 43 дзіця пражывае у 41 апякунскай сям’і, 31 дзіця ў 21 прыёмнай сям’і.
Па пытаннях усынаўлення, афармлення апякунства тэлефануйце ў аддзел адукацыі па тэл. 4-22-73.
Страты
У кастрычніку ў раёне пайшлі з жыцця 39 чалавек, у тым ліку пяць працаздольнага ўзросту і адно дзіця да года. 11 чалавек памерла ў Шуміліне і Обалі, астатнія – у вёсках раёна. 17 чалавек пайшлі з жыцця ад хвароб сістэмы кровазвароту, 9 – ад старасці, 3 – ад анкалагічных захворванняў.
У мінулым месяцы ў раёне адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў.
У кастрычніку на Шуміліншчыне адбыліся тры пажары. Агнём пашкоджаны два дамы і адна гаспадарчая пабудова. Агульны ўрон ад пажараў склаў больш як 30 мільёнаў рублёў.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2011 г.