Читатель обратился в газету

Общество

Цячэ вада… у падвал
Раніца мінулага чацвярга пачалася з візіту жыхаркі дома № 20 па вуліцы Кароткіна. Усхваляваная жанчына патрабавала прыйсці і сфатаграфаваць патокі каналізацыйных сцёкаў у падвале дома. “Няма сіл цярпець гэтыя здзекі. Літаральна два дні таму адпампоўвалі і вось зноў усё заліта,”- абуралася жанчына. А праз паўгадзіны К. Пальвінская, таксама жыхарка таго ж дома, завітала ў рэдакцыю з той жа праблемай.
Калі падышлі да дома, там ужо працавалі камунальнікі: прабівалі трубы ад засору. Са слоў жыхароў дома, каналізацыйнае пытанне застарэлае. Барацьба з камунгасам вядзецца не адзін год. Так, прыязджаюць, прачышчаюць ляжак ў падвале дома, але праз некаторы час усё паўтараецца зноў. Жыхары згодныя, што часам самі вінаватыя ў тым, што каналізацыя забіваецца. Але няхай выяўляюць і штрафуюць тых, хто засмечвае трубы, прапанавалі прысутныя.
Ад пастаянных падтапленняў многія жыхары перасталі захоўваць ў падвале запасы, гародніну, бо гніюць нават стэлажы, усё пакрылася густой цвіллю, “каналізацыйным водарам” насычаецца нават бульба, якую немагчыма потым есці. Да таго, гэтыя “водары” пранікаюць у пад’езд, кватэры.
Сапраўды, ад “водараў” хочацца выбегчы хутчэй на вуліцу. Раптам па стаяках з усіх стыкаў і дзірак пабегла вада. “Вось, гэта прыйшла суседка з трэцяга паверху, а вось гэта цячэ з першага, – тонам спецыялістаў, дасканала ведаючых праблему, расказваюць жыхаркі дома. — Дык гэта з адной кватэры, а ўявіце, калі ўвечары ўвесь дом пачынае мыцца і гатаваць – тут не тое што ручаі, рэкі цякуць…»
Як паведаміў дырэктар УП ЖКГ В. А. Коўзан, спецыялісты камунгасу прачысцілі засмечаныя каналізацыйныя трубы і адвод каналізацыйных сцёкаў у доме нармалізаваны.

Автор Сергей ЕРМОЛАЕВ.
Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *