В Шумилино прошли торжества в честь Дня матери

Актуалии Новости Общество

Няма  вышэй  звання, чым мама!
Раённае свята, прысвечанае Дню маці, прайшло 14 кастрычніка ў дзіцячай школе мастацтваў.

Віктар Гутараў уручыў раённую прэмію імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай жыхарцы райцэнтра мнагадзетнай маці Вользе Голубевай.

У фае школы – выставы: «Мама+Я» (гісторыка-краязнаўчы музей), «Рукам работа, сэрцу радасць» (Дом рамёстваў), «Для мамы з любоўю, цяплом і павагай» (раённая бібліятэка). У актавай зале – пераважна прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, жанчыны-бабулі, маці, дзяўчаты.
З Днём маці прысутных павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, адзначыўшы, што быць маці – вялікае шчасце і вялізная адказнасць, цяжкая праца. Асаблівыя словы ўдзячнасці – мнагадзетным маці і тым, хто ўзяў на сябе абавязак выхоўваць чужых дзяцей. Кіраўнік раёна падзякаваў матулям за самаахвярнасць, працавітасць, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, кахання, прызнання, каб дзеці  заўсёды радавалі поспехамі.
Віктар Гутараў уручыў раённую прэмію імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай жыхарцы райцэнтра мнагадзетнай маці Вользе Голубевай.
У нашай краіне невыпадкова святкуюць Дзень маці 14 кастрычніка. У гэты дзень праваслаўныя вернікі адзначаюць вялікае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якая была Маці Божай, зазначыў, віншуючы, госць свята іерэй Вадзім Яско. Прасвятая Дзева, молячыся за хрысціян, зняла са сваёй галавы пакрывала і раскінула яго над людзьмі, якія маліліся ў храме, тым самым абараніўшы іх ад ворагаў. Гэтак жа і жанчын: даруючы жыццё, пасля сваім клопатам і бескарыснай любоўю атуляюць сваіх дзяцей, молячыся за іх здароўе, дабрабыт і шчаслівую будучыню. І гэты дзень – цудоўная нагода ўспомніць пра нашых матуль, сказаць ім шчыры дзякуй.
Мерапрыемства прадоўжылася канцэртнай праграмай, падчас якой самадзейныя артысты падарылі ўсім шмат станоўчых эмоцый, радасці і добрага настрою.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.