Кірмаш разгарнуўся прама на вуліцы
У нашай школе прайшоў восеньскі кірмаш. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі багатыя сталы. Чаго там толькі не было! Агародніна, садавіна, румяныя бліны і пірагі, стравы з бульбы, варэнне, квас па бабуліных рэцэптах…
Кірмаш разгарнуўся прама на вуліцы. Кожны клас рэкламаваў свой тавар, заклікаў пакупнікоў. І іх было многа: вучні, настаўнікі, бацькі, завіталі і мясцовыя жыхары.
Усім было цікава і весела. Настрою дабавілі песні, танцы, гульні і конкурсы, у якіх з захапленнем удзельнічалі школьнікі. У выніку гэтых жартоўных спаборніцтваў званне “гарбузных асілкаў” атрымалі Яўген Кальнін, Аляксей Кальнін і Канстанцін Недарэзаў. У конкурсе “Чароўная бульбіна” перамагла Дзіяна Кавалёва, самымі спрытнымі “вадахлёбамі” аказаліся Дзмітый Скітоў, Марына Кошалева і Паліна Шалапахіна, а хутчэй за ўсіх спраўляліся з разгадваннем загадак Ірына Рабчаева, Паліна Маскалёва, Максім Лапацін і Кірыл Усціменка.
Восеньскае свята прайшло на “ўра”! З добрым настроем, смачнымі пакупкамі, за самаварам з духмянай гарбатай мы дзяліліся ўражаннямі, спявалі песні і планавалі будучы школьны кірмаш.
Святлана ВАСІЛЬЕВА,
вучаніца 8 класа Амбросавіцкай яслі-сад-базавай школы.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.