Правовой ликбез. Кто платит штрафы за несовершеннолетних

Закон Молодёжь

Штраф. А чым Плаціць?
Адным з відаў пакарання, прадугледжаным крымінальным заканадаўствам, у адносінах да падлеткаў ва ўзросце да 18 год з’яўляецца штраф. Згодна з арт. 111 главы 15 “Пакаранне і яго прызначэнне асобам, якія здзейснілі злачынства ва ўзросце да 18 год” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь штраф прызначаецца асобе, якая здзейсніла злачынства ва ўзросце да 18 год, калі асоба мае самастойны заробак ці маёмасць, у памеры, не перавышаючым 20-разовага памеру базавай велічыні, устаноўленага на дзень вынясення прыгавору, а за карыснае злачынства — 100-разовага памеру базавай велічыні.
У выпадку немагчымасці спагнання штрафу пры адсутнасці прыкмет ухілення ад яго выплаты суд па прадстаўленні органа, на які ўскладзена выкананне прыгавору, можа замяніць штраф грамадскімі работамі ці прымусовымі мерамі выхаваўчага характару.
Асуджаны да штрафу абавязаны выплаціць штраф на працягу 30 дзён з дня ўступлення прыгавору суда ў законную сілу. У выпадку, калі асуджаны не мае магчымасці за адзін раз заплаціць штраф, суд па хадайніцтву асуджанага і заключэнню судовага выканаўцы можа адтэрмінаваць ці растэрмінаваць выплату штрафу на тэрмін да аднаго года. У выпадку нявыплаты штрафу спагнанне робіцца судовым выканаўцам прымусова, у тым ліку і шляхам звароту спагнання на маёмасць асуджанага. У выпадку замены штрафу грамадскімі работамі яны выконваюцца ў парадку, прадугледжаным Крымінальным кодэксам.
Пры нявыплаце асуджаным штрафу ў вызначаны тэрмін без уважлівых прычын і ўхіленні яго ад выплаты пры наяўнасці рэальнай магчымасці выканання пакарання судовы выканаўца афіцыйна папярэджвае асуджанага аб недапушчэнні такіх паводзінаў. У выпадку, калі асуджаны пасля афіцыйнага папярэджання працягвае ўхіляцца ад выплаты штрафу, судовы выканаўца накіроўвае ў орган папярэдняга расследавання матэрыялы для ажыццяўлення крымінальнага расследавання.
На выкананні ў судзе Шумілінскага раёна зараз знаходзіцца 20 выканаўчых дакументаў, па якіх асуджаныя абавязаны заплаціць штраф у даход дзяржавы. У адносінах да двух асуджаных у пракуратуру Шумілінскага раёна накіраваны прадстаўленні аб прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці за злоснае ўхіленне ад выплаты штрафу. У выпадку прызнання іх вінаватымі ва ўхіленні ад выканання пакарання ім пагражае пакаранне ў выглядзе арышту да трох месяцаў.
А. ЯСТРАБАВА, судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *