Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
У беларусаў заўсёды ў пашане людзі, рукамі якіх апрацоўвалася зямля і вырошчваўся хлеб. Сёлета вы зрабілі галоўнае — сабралі важкі ўраджай. Значныя поспехі ў жывёлагадоўлі, у нарыхтоўцы кармоў. Гэта — вынік паўсядзённай працы сыраробаў і льнаводаў, механізатараў і жывёлаводаў, спецыялістаў, кіраўнікоў аграпрамысловай галіны.
Мы выказваем шчырую падзяку за ваша працалюбства, старанне і ўпартасць, адданасць справе, любоў да роднай зямлі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту і вялікага чалавечага шчасця! Няхай ваша пачэсная праца прыносіць радасць і дабрабыт у кожны дом.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №89 ад 18.11.2011 г.