В Шумилино прошёл открытый кубок района по мини-футболу

Новости Спорт, туризм

Адкрыты кубак пад адкрытым небам
У суботу на гарадскім стадыёне прайшоў адкрыты кубак Шумілінскага раёна па міні-футболе. У спаборніцтвах удзельнічалі аматары гэтай гульні з Шумілінскага раёна, Віцебска, Гарадка, Должы – усяго восем каманд. Барацьба за перамогу ішла на дзвюх пляцоўках. Балельшчыкі назіралі цікавую азартную гульню.

У выніку ўпартай барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: бронзу заваявала каманда аграгарадка Мікіціха, на другім месцы аказаліся спарт-смены з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пераможцам стала каманда “Цеплавік” (Віцебск).
Лепшым іграком турніру быў прызнаны Вячаслаў Машканаў (“Цеплавік”), званне лепшага нападаючага замацавалася за Яўгенам Салаўёвым (РАНС), сярод абаронцаў роўных не было Дзмітрыю Хуснутдзінаву (“Цеплавік”), лепшым варатаром стаў Валянцін Бараноўскі («Мікіціха»).
Дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі адзначаны таксама Дзмітрый Байдакоў («Шуміліна»), Артур Давыдоўскі («ОКЗ»), Раман Навуменка («Должа»).
Пераможцаў віншавала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Шалахава.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.