Калі пажар – хутчэй на вуліцу
У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі вучэнні ў СШ №1 па эвакуацыі дзяцей і дарослых у выпадку пажару.
Тэхнічны персанал дае тры трывожныя школьныя званкі. Дзеці ведаюць, што ў такім разе трэба як мага хутчэй выбягаць на вуліцу. Праз цэнтральны ўваход і праз запасныя дзверы дзеці разам з педагогамі пачалі хутка эвакуіравацца. Да школьнага ганку пад’язджае пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка, работнікі райаддзела пачынаюць тушыць умоўны пажар.
Пасля вучэнняў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч абмеркаваў з адміністрацыяй школы правільнасць эвакуацыі дзяцей і дарослых, указаў на недахопы. Вучэнне пайшло ўсім на карысць: выратавальнікі ў чарговы раз адпрацавалі тэхніку тушэння пажару ва ўстанове адукацыі, а настаўнікі, тэхнічны персанал і школьнікі паўтарылі правілы пажарнай бяспекі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.