Сямейная справа Буевых

Новости Семья Экономика

Сямейная  справа  Буевых
Падчас жніва на ўборцы ўраджаю працуюць і сем’ямі, як, напрыклад, Віктар Барысавіч Буеў з Мішкавіч і яго сын Віктар.

Віктар Барысавіч, які прыйшоў працаваць у гаспадарку яшчэ да арміі, пасля невялікага перапынку вярнуўся сюды зноў. Сённяшні КЗС у ягоным жыцці – пяты камбайн.  Буеў малодшы закончыў Гарадоцкі каледж, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка і вярнуўся працаваць на малую радзіму. У 22 гады хлопец з’яўляецца самым маладым камбайнерам у раёне. “Яшчэ будучы студэнтам прыязджаў на практыку ў СФГ “Раднік”, падчас жніва некалькі сезонаў працаваў памочнікам камбайнера”, – расказаў Віктар. Вось ужо другі год Віктар працуе на камбайне самастойна поплеч з вопытнымі механізатарамі – бацькам і Леанідам Кавалеўскім. Ганарыцца, што ў некаторыя дні па тэмпах абганяў сваіх вопытных калег.
Дарэчы, малодшы Буеў хутка будзе прызваны на тэрміновую ваенную службу, пасля якой (у гаспадарцы вельмі на гэта спадзяюцца) вернецца зноў у “Раднік”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №69 ад 03.09.2019 г.