Падарункі ад «Белай Русі»
Па ўсёй краіне зараз праходзіць дабрачынная акцыя, у якой прымаюць удзел і прадпрыемствы, і грамадскія арганізацыі, і асобная людзі. Дзецям з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных, прыёмных і апякунскіх сямей уручаюць падарункі да новага навучальнага года.
Далучылася да дабрачыннай акцыі і раённая арганізацыя “Белая Русь”. Прадстаўнікі РА РГА“Белая Русь” на чале з кіраўніком намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай завіталі ў Мікіціхінскую школу парадаваць падарункамі сям’ю Вольгі і Дзмітрыя Баграцовых, якія выхоўваюць чацвёра дзетак: Максіма, Андрэя, Дар’ю і Марыю, а таксама сям’ю Аляксандра Грачухі, які адзін выхоўвае сыноў Уладзіслава і Данііла, але бацька працаваў, таму з хлопчыкамі прыйшла іх бабуля Соф’я Якаўлеўна.
Для дзяцей у гэты дзень было арганізавана сапраўднае свята перад новым навучальным годам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Дзеці расказвалі пра сябе, сваю сям’ю, свае захапленні, сяброў, любімыя ўрокі і настаўнікаў, пра падрыхтоўку да школы. Дарослыя ў сваю чаргу расказалі пра раённую арганізацыю “Белая Русь” і яе задачы, пра акцыю “Збяром партфель у школу”.
З мерапрыемства дзеці вярталіся задаволеныя, з усмешкамі на тварах і вялікімі пакетамі падарункаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №69 ад 03.09.2019 г.