Районная комиссия по содействию занятости провела очередное заседание – в Шумилинском районе насчитывается 1609 трудоспособных, не занятых в экономике

Новости Общество Экономика

Прафесію атрымаць можна заўжды
Работа з незанятымі ў эканоміцы ў Каўлякоўскім сельсавеце, накіраванне на прафесійнае навучанне і іншыя пытанні былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні пастаяннай раённай камісіі па садзейнічанні занятасці.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што зараз у базе даных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, у нашым раёне знаходзіцца 1609 чалавек. Праведзена работа і вызначана сітуацыя з 1464 чалавекамі, з астатнімі трэба працаваць. Гэтая работа павінна быць пастаяннай, людзям трэба тлумачыць, прапаноўваць розныя варыянты занятасці, адзначыла кіраўнік камісіі.
Са справаздачай аб рабоце з адзначанымі катэгорыямі грамадзян выступіла старшыня Каўлякоўскага сельвыканкама Таццяна Дзятлава. Гэта самы малалюдны сельсавет, у якім пражывае 593 чалавекі, з іх – 330 працаздольнага ўзросту, у базе незанятых у эканоміцы знаходзіцца 46 чалавек (14%). Не прыняты рашэнні па 13 чалавекам.
Ірына Новікава запатрабавала актывізаваць работу і ў бліжэйшы час папрацаваць з усімі грамадзянамі, пра якіх ёсць інфармацыя, у базе застацца павінны толькі тыя, чыё месцазнаходжанне невядома.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава расказала пра работу ўпраўлення па накіраванні на прафесійнае абучэнне, пераабучэнне грамадзян. Розныя курсы працуюць круглы год і прапануюць шырокі выбар розных спецыяльнасцей, запатрабаваных у эканоміцы раёна і вобласці. Упраўленне выплачвае невялікую стыпендыю, аплачвае праезд. Магчыма накіраванне на такія курсы і выпускнікоў школ, якія не паступілі ў навучальныя ўстановы. Атрымаць прафесію можна заўжды, галоўнае, каб было жаданне, падкрэсліла Святлана Валекава.
Таксама на камісіі было прынята рашэнне аб аднясенні грамадзян да занятых у эканоміцы (па розных крытэрыях).
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2019 г.