Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Вандалы
У ноч з 25 на 26 кастрычніка невядомыя вандалы пашкодзілі па вуліцы Сіпко чатырнаццаць фрагментаў агароджы. Вандалы пабывалі і ў гарадскім парку: паламаныя казачныя фігуры жывёл аказаліся ў вадаёме.
Супрацоўнікі РАУС просяць адгукнуцца сведкаў вандалізму па тэл. 4-14-74, 4-10-06.
Ананімнасць гарантуецца. За каштоўную інфармацыю сведкаў чакае ўзнагароджанне.
Долары
У міліцыю звярнуўся жыхар Обалі, які паведаміў, што да яго ў дом праніклі злодзеі, якія прыбралі да рук дзвесце долараў. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены – ім аказаўся жыхар Віцебска, раней судзімы за крадзеж.
У гэты ж дзень пенсіянерка з Обалі заявіла, што незнаёмы мужчына  на вуліцы папрасіў у яе мабільнік. Маўляў, вельмі тэрмінова трэба пазваніць. Разам з мабільнікам ён збег ў невядомым накірунку. Устаноўлена, што злодзей той самы, які ўкраў долары. Узбуджана крымінальная справа.
Бульба
Жыхар Мішневіч “схітрыў”, калі пенсіянер з вёскі Барсучына папрасіў яго прывезці з Рыбчына два мяшкі бульбы. Бульбу вясковец завёз, але на свой  уласны падворак.
Устаноўлена, што гэта не адзіны выпадак, калі пацярпеў пенсіянер. Напярэдадні гэты ж жыхар Мішневіч украў у пацярпелага сто тысяч рублёў. Цяпер мужчыну прыйдзецца трымаць адказнасць перад законам за два крадзяжы.
Веласіпед
Многія работнікі “Вітконпрадукта” пакідаюць веласіпеды на спецыяльнай стаянцы, што зроблена ля прадпрыемства. Але і з гэтага месца ў адной з работніц веласіпед знік.
Пажар
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на пажар у  вёску Глушыца. Тут гарэў двухкватэрны жылы дом. Агульны дах дома поўнасцю знішчаны агнём. Пацярпелі  гаспадары адной з кватэр – памяшканне ўнутры поўнасцю выгарала.  Другую кватэру ўдалося ўратаваць. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Доўг
Па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 46-гадовы жыхар Шуміліна павінен быў выплачваць грошы на ўтрыманне свайго непаўналетняга сына. Але мужчына нідзе не працаваў, пра бацькоўскае сумленне забыўся. Аліменты не выплачваў больш за дваццаць месяцаў. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Сварка
У міліцыю патэлефанаваў жыхар Сіроціна і расказаў, што яго пабілі. З траўмамі грудной клеткі мужчына звярнуўся за лячэннем у хірургічнае аддзяленне райбальніцы.  Як высветлілася, напярэдадні пацярпелы пасварыўся  з земляком з Сіроціна і ягоным знаёмым з Віцебска. Яны і пабілі мужчыну. Па дадзенай справе праводзіцца праверка.
Матаблок
Жыхар вёскі Барсучына на мотаблоку вяртаўся дадому. Але паміж вёскамі Шчарбакі і Барсучына закончыўся бензін. Мужчына пакінуў на абочыне мотаблок і пайшоў пешшу дадому. Калі праз некалькі гадзін вярнуўся, мотаблока ўжо не было. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. А праз два дні ў РАУС патэлефанаваў жыхар Мішневіч і расказаў, што знайшоў на дарозе мотаблок. Прапажу вярнулі гаспадару.
Па матэрыялах РАУС  і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №86 ад 09.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *