Страницы истории РОВД: ветераны паспортного стола

Край шумілінскі

М. М. Королёва и Д. А. Галузо

Ветэраны пашпартнага стала
10 лістапада — дзень ветэранаў органаў  унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Штогод у гэты дзень праходзяць сустрэчы і шанаванне ветэранаў ва ўсіх падраздзяленнях краіны.
Я хачу расказаць чытачам раённай газеты пра ветэранаў, якія служылі ў пашпартным стале Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Сваёй працавітасцю, прынцыповасцю і патрабавальнасцю ў спалучэнні з уважлівымі і чулымі адносінамі да людзей яны заслужылі шчырую павагу сяброў і калег. Яны ўнеслі важкі ўклад у агульную справу барацьбы са злачыннасцю, умацавання правапарадку і абароны законных інтарэсаў грамадзян.
У 1944 годзе на пасаду начальніка пашпартнага стала Сіроцінскага аддзялення міліцыі была прызначана Карпенка Анастасія Емяльянаўна. Яна вяла работу па пошуку злачынцаў, асоб, якія прапалі без вестак, страцілі сувязь з роднымі, вяла персанальны і колькасны ўлік насельніцтва. На пасадзе праслужыла да 1978 года, была ўзнагароджана медалём “Ветэран працы”.

А. Е. Карпенко

У 1978 годзе на пасаду начальніка пашпартнага стала аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага райвыканкама быў прызначаны Галуза Дзмітрый Аляксандравіч. У 1986 годзе ён прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На пасадзе начальніка пашпартнага стала праслужыў да 1995 года. За адданасць справе ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” 2-й ступені.
Глыбокую павагу заслужыла сваёй працай Каралёва Марыя Малахаўна — старшы пашпартыст Шумілінскага пашпартнага стала 1975-1988 гадоў. За добрасумленнасць і адказнасць яна была неаднаразова ўзнагароджана ганаровымі граматамі.
У перыяд з 1995 па 1999 гады службу пашпартнага стала ўзначальвалі Кісава Людміла Леанідаўна, якая прадоўжыла службу на пасадзе начальніка аддзялення ПВС Кастрычніцкага РАУС г. Віцебска, Казлова Ларыса Мікалаеўна, Паграбняк Аляксандр Рыгоравіч — удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Хочацца выказаць падзяку за сумленную службу ветэранам унутраных спраў, пажадаць усім добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і невычэрпнай энергіі.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Шумілінскага РАУС.
Надрукавана ў №86 ад 09.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *