Ловжанские механизаторы помогают соседям убирать рапс

Актуалии Новости Экономика

Дапамагаюць суседзям
Нарыхтоўка кармоў першага ўкосу плаўна перайшла ў не менш важны этап для сельскіх працаўнікоў – уборку азімага рапсу, якога сёлета на палетках раёна расце 1503 гектары. На раніцу ўчарашняга дня ўбрана 75% да патрэбнага, сярэдняя ўраджайнасць складае 17,5 ц/га.

Алег Барысевіч, Пётр Бардзюкоў, Васіль Плікус, Мікалай Карнілаў і Дзмітрый Лазука на рапсавым полі.

Як расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Раман Прасветаў, першымі (за два-тры дні) ўбралі рапс у “Ульскім”, “Прыазёрным міры”, “Лаўжанскім”. Механізатары ААТ “Ляжні” самі справіліся і адправіліся на дапамогу суседзям – “ААТ “Прыдзвінскі” і “Прыазёрны мір”. “Шумілінскаму райаграсэрвісу” дапамагаюць лаўжанцы. У пачатку гэтага тыдня яны працавалі ва ўрочышчы Плігаўкі.
“З “Лаўжанскім” маем добрасуседскія адносіны, – расказала намеснік кіраўніка гаспадаркі па вытворчасці Таццяна Сасновіч. – Вясной падзяліліся з суседзямі кармамі, а зараз, калі нам спатрэбілася дапамога, яны нам і з сушкай рапсу дапамагаюць, і прадаставілі тэхніку з механізатарамі. Усе яны руплівыя, стараюцца, як на сваіх палетках. І мы прынялі іх як родных: прывозім на поле гарачыя абеды, калі трэба, дапамагаем з рамонтам”.
У памочніках –  Алег Барысевіч, Пётр Бардзюкоў, Мікалай Карнілаў, якія працуюць на камбайнах, а таксама Васіль Плікус, які адвозіць рапс. З другога боку поля, бліжэй да лесу, на камбайнах працавалі  механізатары райаграсэрвісу Сяргей Гоманаў і Віталь Каропа, на МАЗах – Дзмітрый Буржынскі і Уладзімір Шаблін. Такая работа талакой апраўдана, бо трэба ўхапіць момант, калі рапс выспеў, і своечасова ўбраць. Інакш стручкі пачнуць трэскацца. А каму ж патрэбны страты ўраджаю, які можна прадаць па выгаднай цане?
“Работу арганізавалі так, каб эфектыўна выкарыстаць кожную пагод-лівую гадзіну, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Лазука. – Кожны дзень палівае дожджык, таму прыходзіцца чакаць, калі палеткі абсохнуць”.
У “Лаўжанскім” ураджай рапсу месцамі даходзіў да 17 ц/га.  Па словах механізатараў, намалочвалі да трыццаці тон за дзень. А ў Плігаўках усяго палову гэтага, бо ўраджай меншы. Пасля райаграсэрвісу лаўжанскія механізатары гатовы дапамагчы “Сіроцінскаму” і “Мішневічам”, бо яшчэ ёсць час да пачатку жніва.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2019 г.