2 ліпеня ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, прысвечанай святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.
На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, раздзелу маёмасці, шлюбнага дагавору, здзяйснення выканаўчых надпісаў і па іншых натарыяльных пытанняў.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і рэжым іх работы змешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Віцебская абласная натарыяльная палата.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г