Профсоюзная рыбалка прошла в Шумилинском районе на озере Мурожницкое

Новости Общество

Кацярына Мясаедава, Уладзімір Ільінец і Наталля Смолікава.

На возеры Мурожніцкае


У мінулую суботу раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала рыбалку на возеры Мурожніцкае, што ў Язвіне. Прыняць удзел у спаборніцтвах па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудай запрасілі работнікаў усіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
А пятай гадзіне раніцы на возера прыехала восем каманд з балельшчыкамі. “Усе каманды вельмі стараліся, кожны хацеў атрымаць прыз, – расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў. – Але камандзе  з дзіцячага сада № 3 у складзе Кацярыны Мясаедавай, Наталлі Смолікавай і Уладзіміра Ільінца не было роўных. Яны злавілі 4109 грамаў рыбы, узялі першае месца і атрымалі падарачны сертыфікат магазіна “Рыбалоў” на суму 75 рублёў.  Усіх прыемна здзівіла Кацярына Мясаедава, якая злавіла 3393 г рыбы, абышла многіх прафесіяналаў і ў асабістым заліку заваявала першае месца. У яе і яшчэ адна перамога: стала першай у намінацыі “Самая вялікая рыбіна” (карась пацягнуў 454 г).
Другое месца ў асабістым заліку заняў Аляксандр Юдаў з раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, трэцяе – Аляксандр Садоўскі з Амбросавіцкай школы.
У намінацыі “Самая маленькая рыбіна” перамог Дзмітрый Шляхтаў з раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (яму трапілася рыбка, якая заважыла 1 грам)”.
Пераможцы ўсіх намінацый узнагароджаны сертыфікатамі магазіна “Рыбалоў”. Але самае галоўнае тое, што ўсе ўдзельнікі і балельшчыкі добра адпачылі, многія выказалі пажаданне зрабіць такую прафсаюзную рыбалку  традыцыйнай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.