Депутаты Шумилинского райсовета обсудили вопросы увековечивания и состояния окружающей среды

Новости Президент

Зберагчы памяць пакаленняў

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Савета Ірыны Новікавай, былі разгледжаны пытанні ўвекавечання і стану навакольнага асяроддзя ў раёне. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Алег Быкаў, на сесію былі запрошаны намеснікі старшыні, кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, арганізацый і ўстаноў раёна.
Ірына Мікалаеўна адзначыла важнасць вынесенага на разгляд дэпутатаў  пытання, асабліва ў свеце юбілейных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі сёлета і 75-годдзя Перамогі з наступным годзе. Але ў першую чаргу неабходна атуліць клопатам і ўвагай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх засталося ў раёне 11 чалавек, і 31 былога вязня фашысцкіх канцлагераў. Медыцынскае абслугоўванне, пастаянная дапамога ў вырашэнні бытавых праблем і пытанняў павінны быць у цэнтры ўвагі кожнага кіраўніка, падкрэсліла кіраўнік раённага Савета дэпутатаў.  Яшчэ адна задача – устанаўленне імён невядомых салдат, нанясенні іх на мемарыяльныя пліты на адпаведных воінскіх пахаваннях. З 11 675 воінаў, пахаваных на Шуміліншчыне, застаюцца невядомымі 2152 чалавекі.
З інфармацыяй аб ходзе выканання ў раёне Дзяржаўнай праграмы на 2015-2020 гады па ўвекавечанні загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра  ахвяры вайны выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. У Шумілінскім раёне 55 воінскіх пахаванняў і 3 месцы пахавання ахвяр вайны, за чатыры гады рэалізацыі Дзяржпраграмы на іх рамонт, рэканструкцыю і догляд выдаткавана 43,3 тысячы рублёў бюджэтных сродкаў, сродкаў суботнікаў і шэфскіх арганізацый, адзначыла Валянціна Георгіеўна. Работы па добраўпарадкаванні памятных месцаў вядуцца штогод.  Устанаўліваюцца новыя імёны,  дадатковыя мемарыяльныя пліты на воінскіх могілках.
Пастаянна вядзецца пошукавая работа па ўстанаўленні імён загінуўшых абаронцаў Айчыны. Вядзецца і работа па занясенні імёнаў у электронную базу дадзеных.
Важнае месца ў выкананні праграмы іграе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў і моладзі. Школьнікі аказваюць дапамогу ўдзельнікам вайны, сустракаюцца з імі, даглядаюць памятныя мясціны. Работа па выкананні Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні будзе працягвацца і надалей, адзначыла дакладчык.
Старшыня Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў Аксана Шынкевіч расказала, што на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца буйнейшыя вайсковыя могілкі ў Тропіне і Дворышчы, а таксама месца расстрэлу яўрэйскага насельніцтва ў Сіроціне. Пастаянна вядзецца работа па ўвекавечванні памяці ахвяр вайны, толькі ў 2019 годзе ўстаноўлена 279 новых імён, на рамонт воінскіх пахаванняў за чатыры гады выдаткавана амаль адзінаццаць тысяч рублёў;
дэпутат раённага Савета дэпутатаў, сацыяльны педагог Мішневіцкай яслі-сад-базавай школы Ірына Галабурда паведаміла пра выкарыстанне работы па ўвекавечванні памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў.
Адказны сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Таццяна Карніловіч падзялілася вопытам пошукавай работы па ўстанаўленні імён невядомых абаронцаў Радзімы, заклікала прысутных далучыцца да гэтай дзейнасці.
Падсумоўваючы вынікі абмеркавання, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы – пастаянная, штодзённая работа, якая патрабуе актывізацыі. Ірына Мікалаеўна прапанавала на базе музея стварыць электронную бібліятэку вучнёўскіх даследчых работ, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, а таксама электронную энцыклапедыю Герояў Савецкага Саюза – нашых землякоў, тых, каму прысвоена гэта званне за вызваленне раёна, і тых, хто загінуў і пахаваны на Шуміліншчыне. Таксама да 75-годдзя Перамогі прапанавана ўстанавіць новыя мемарыяльныя пліты на воінскім пахаванні ў Тропіне з улікам новых устаноўленых імён раней невядомых загінуўшых салдат.
Падрабязны аналіз стану навакольнага асяроддзя ў раёне прадставіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Генадзь Кісялевіч. Сітуацыя характарызуецца як ста-більная, адзначыў Генадзь Мікалаевіч, але існуе шэраг праблемных пытанняў у гэтай дзейнасці: патрабуе ўдасканалення работа з цвёрдымі камунальнымі адходамі, асабліва па выдзяленні і ўтылізацыі другаснай сыравіны – пластыку, шкла, паперы, шын. Існуе праблема несанкцыянаваных сметнікаў; патрабуецца купіць больш кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў. Актывізавалася барацьба з баршчэўнікам, але па-за ўвагай застаюцца іншыя інвазіўныя расліны, якія працягваюць захопліваць новыя тэрыторыі. Быў прадстаўлены і аналіз выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” Аляксандр Лабынцаў расказаў пра работу па лесааднаўленні. Агульная плошча лясоў у раёне складае 67 тысяч га, за тры гады лясгас пасадзіў каля 300 га пасадак лясных культур. Унікальная калекцыя сабрана лесаводамі ў дэндрапарку прадпрыемства: больш за 2 тысячы раслін 60 парод дрэў і кустоў. У аднаўленні лясоў выкарыстоўваецца і патэнцыял грамадскасці: рэгулярна праводзяцца акцыі “Чысты лес”, а ў “Тыдні лесу” сёлета бралі ўдзел больш за 200 чалавек.
У ходзе абмеркавання было прапанавана перагледзіць сістэму збору камунальных адходаў у сельскай мясцовасці і прыватным сектары, а таксама ўстанавіць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.

Зберагчы памяць пакаленняў  На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Савета Ірыны Новікавай, былі разгледжаны пытанні ўвекавечання і стану навакольнага асяроддзя ў раёне. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Алег Быкаў, на сесію былі запрошаны намеснікі старшыні, кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, арганізацый і ўстаноў раёна.
Ірына Мікалаеўна адзначыла важнасць вынесенага на разгляд дэпутатаў  пытання, асабліва ў свеце юбілейных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі сёлета і 75-годдзя Перамогі з наступным годзе. Але ў першую чаргу неабходна атуліць клопатам і ўвагай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх засталося ў раёне 11 чалавек, і 31 былога вязня фашысцкіх канцлагераў. Медыцынскае абслугоўванне, пастаянная дапамога ў вырашэнні бытавых праблем і пытанняў павінны быць у цэнтры ўвагі кожнага кіраўніка, падкрэсліла кіраўнік раённага Савета дэпутатаў.  Яшчэ адна задача – устанаўленне імён невядомых салдат, нанясенні іх на мемарыяльныя пліты на адпаведных воінскіх пахаваннях. З 11 675 воінаў, пахаваных на Шуміліншчыне, застаюцца невядомымі 2152 чалавекі.  З інфармацыяй аб ходзе выканання ў раёне Дзяржаўнай праграмы на 2015-2020 гады па ўвекавечанні загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра  ахвяры вайны выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. У Шумілінскім раёне 55 воінскіх пахаванняў і 3 месцы пахавання ахвяр вайны, за чатыры гады рэалізацыі Дзяржпраграмы на іх рамонт, рэканструкцыю і догляд выдаткавана 43,3 тысячы рублёў бюджэтных сродкаў, сродкаў суботнікаў і шэфскіх арганізацый, адзначыла Валянціна Георгіеўна. Работы па добраўпарадкаванні памятных месцаў вядуцца штогод.  Устанаўліваюцца новыя імёны,  дадатковыя мемарыяльныя пліты на воінскіх могілках.  Пастаянна вядзецца пошукавая работа па ўстанаўленні імён загінуўшых абаронцаў Айчыны. Вядзецца і работа па занясенні імёнаў у электронную базу дадзеных.  Важнае месца ў выкананні праграмы іграе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў і моладзі. Школьнікі аказваюць дапамогу ўдзельнікам вайны, сустракаюцца з імі, даглядаюць памятныя мясціны. Работа па выкананні Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні будзе працягвацца і надалей, адзначыла дакладчык.  Старшыня Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў Аксана Шынкевіч расказала, што на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца буйнейшыя вайсковыя могілкі ў Тропіне і Дворышчы, а таксама месца расстрэлу яўрэйскага насельніцтва ў Сіроціне. Пастаянна вядзецца работа па ўвекавечванні памяці ахвяр вайны, толькі ў 2019 годзе ўстаноўлена 279 новых імён, на рамонт воінскіх пахаванняў за чатыры гады выдаткавана амаль адзінаццаць тысяч рублёў; дэпутат раённага Савета дэпутатаў, сацыяльны педагог Мішневіцкай яслі-сад-базавай школы Ірына Галабурда паведаміла пра выкарыстанне работы па ўвекавечванні памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў.  Адказны сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Таццяна Карніловіч падзялілася вопытам пошукавай работы па ўстанаўленні імён невядомых абаронцаў Радзімы, заклікала прысутных далучыцца да гэтай дзейнасці.   Падсумоўваючы вынікі абмеркавання, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы – пастаянная, штодзённая работа, якая патрабуе актывізацыі. Ірына Мікалаеўна прапанавала на базе музея стварыць электронную бібліятэку вучнёўскіх даследчых работ, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, а таксама электронную энцыклапедыю Герояў Савецкага Саюза – нашых землякоў, тых, каму прысвоена гэта званне за вызваленне раёна, і тых, хто загінуў і пахаваны на Шуміліншчыне. Таксама да 75-годдзя Перамогі прапанавана ўстанавіць новыя мемарыяльныя пліты на воінскім пахаванні ў Тропіне з улікам новых устаноўленых імён раней невядомых загінуўшых салдат.  Падрабязны аналіз стану навакольнага асяроддзя ў раёне прадставіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Генадзь Кісялевіч. Сітуацыя характарызуецца як ста-більная, адзначыў Генадзь Мікалаевіч, але існуе шэраг праблемных пытанняў у гэтай дзейнасці: патрабуе ўдасканалення работа з цвёрдымі камунальнымі адходамі, асабліва па выдзяленні і ўтылізацыі другаснай сыравіны – пластыку, шкла, паперы, шын. Існуе праблема несанкцыянаваных сметнікаў; патрабуецца купіць больш кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў. Актывізавалася барацьба з баршчэўнікам, але па-за ўвагай застаюцца іншыя інвазіўныя расліны, якія працягваюць захопліваць новыя тэрыторыі. Быў прадстаўлены і аналіз выкарыстання прыродных рэсурсаў.  Дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” Аляксандр Лабынцаў расказаў пра работу па лесааднаўленні. Агульная плошча лясоў у раёне складае 67 тысяч га, за тры гады лясгас пасадзіў каля 300 га пасадак лясных культур. Унікальная калекцыя сабрана лесаводамі ў дэндрапарку прадпрыемства: больш за 2 тысячы раслін 60 парод дрэў і кустоў. У аднаўленні лясоў выкарыстоўваецца і патэнцыял грамадскасці: рэгулярна праводзяцца акцыі “Чысты лес”, а ў “Тыдні лесу” сёлета бралі ўдзел больш за 200 чалавек.    У ходзе абмеркавання было прапанавана перагледзіць сістэму збору камунальных адходаў у сельскай мясцовасці і прыватным сектары, а таксама ўстанавіць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў.Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.