Карупцыя: злачынства і пакаранне

Закон Общество

Карупцыя: злачынства і пакаранне
Барацьба з карупцыяй у нашым грамадстве з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў. Што падштурхоўвае людзей станавіцца на шлях парушэння этычных і прававых норм? Адказаў на гэта пытанне два: або неразуменне злачыннасці сваіх дзеянняў, або спадзяванне на магчымасць пазбегнуць адказнасці.
Што ўяўляюць пэўныя  карупцыйныя злачынствы і якія наступствы яны могуць пацягнуць за сабой?

Хабарніцтва
Гэта прыняцце службовай асобай для сябе ці для блізкіх матэрыяльных каштоўнасцей або набыццё выгод маёмаснага характару, якія даюцца выключна ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
За атрыманне хабару прадугледжана пакаранне выключна ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў. Любое пакаранне за атрыманне хабару, акрамя пазбаўлення волі, уключае ў сябе абавязковую кан-фіскацыю маёмасці і пазбаўленне права займаць адказную пасаду.
Даванне хабару і пасрэдніцтва ў хабары
Кожнае з гэтых дзеянняў можа пацягнуць пазбаўленне волі, хаця на гэты раз у асобных выпадках прадугледжаны і іншыя, альтэрнатыўныя віды пакарання (напрыклад, папраўчыя работы, арышт ці абмежаванне волі).
Асоба, што дала хабар, калі ў адносінах да яе мела месца вымаганне хабару або яна добраахвотна заявіла аб учыненым, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі
Гэта наўмыснае, насуперак інтарэсаў службы, учыненне службовай асобай дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры (больш за 250 базавых велічынь) ці істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян або дзяржаўным і
грамадскім інтарэсам.
Прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 год  гадоў і  з далейшым пазбаўленнем права на пэўныя пасады.
Авалоданне маёмасцю або набыццё правоў на маёмасць
Для кваліфікацыі дзеянняў службовай асобы па гэтым артыкуле неабходна, каб ёю для ажыццяўлення раскрадання ўчыняліся дзеянні, якія ўваходзілі ў кола яе абавязкаў: устанаўлення парадку захоўвання, перапрацоўкі, рэалізацыі маёмасці, забеспячэння кантролю за ёй, агульнае кіраўніцтва працоўным калектывам, вытворчай дзейнасцю, прыняцце рашэнняў аб налічэнні заработнай платы, прэмій, ажыццяўленне кантролю за рухам матэрыяльных каштоўнасцей і г.д. Разнавіднасцямі такога раскрадання могуць з’яўляцца: наўмыснае незаконнае атрыманне службовай асобай сродкаў у якасці прэміі, надбавак да заработнай платы, а таксама пенсій, дапамог і іншых выплат; абарачэнне ў сваю ўласнасць сродкаў па заведама фіктыўных працоўных пагадненнях ці іншых дагаворах пад выглядам заработнай платы за работу ці паслугі, якія фактычна не выконваліся ці былі выкананы не ў поўным аб’ёме.
Прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да 10 год з канфіскацыяй маёмасці.
Службовы падлог
Хацелася б прапанаваць дзесяць разоў падумаць перад тым, як вы-пісваць, напрыклад, беставарную накладную або акты на выкананыя работы. Нават калі па рашэнні суда будзе прызначана ўмоўнае пакаранне, штраф ці папраўчыя работы, гэта пакідае пляму на рэпутацыі службовай асобы і членаў яе сям’і.
Віктар ШЫШКОВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.