Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Завышаныя нарматывы зменшаць
У выніку ўмяшання Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ў асобных раёнах будуць зменшаны нарматывы ўтварэння камунальных адходаў па жыллёвым фондзе, зыходзячы з якіх налічваецца плата за абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (плата за вываз смецця).
У рамках разгляду звароту аднаго з жыхароў Лепельскага раёна па пытанні правільнасці вызначэння кошту дадзенай паслугі Камітэт дзяржкантролю вобласці адзначыў, што ўстаноўленыя Лепельскім райвыканкамам нарматывы ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў перавышаюць нарматывы, якія дзейнічаюць у іншых рэгіёнах вобласці.
У гэтай сувязі Лепельскаму райвыканкаму і шэрагу іншых раённых выканаўчых камітэтаў, якімі таксама ўстаноўлены больш высокія нарматывы, КДК прапанаваў правесці натуральныя замеры з мэтай вызначэння фактычнага аб’ёму ўтварэння камунальных адходаў.
Як вынік, зараз Лепельскім райвыканкамам праводзіцца работа па карэкціроўцы ўстаноўленага ў 2016 годзе нараматыву ў часці яго зніжэння.
Аналагічна, у бліжэйшы час у Шу-мілінскім раёне будзе зменшаны нарматыў утварэння цвёрдых камунальных адходаў па добраўпарадкавым жылым фондзе да 1,916 куб. м у год на аднаго пражываючага чалавека, па нядобраўпарадкаваным – да 2,184 куб. м у год пры тым, што раней дадзены нарматыў з 2011 года складаў 2,22 куб. м як па добраўпарадкаваных, так і нядобраўпарадкаваных жылых будынках. У іншых раёнах вобласці гэтая работа працягваецца.
Кожнаму раёну – свая ПМК
Вынікі праведзеных Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў 2018 годзе кантрольных мерапрыемстваў паказалі, што ў вобласці не ў поўным аб’ёме выконвалася даручэнне Кіраўніка дзяржавы аб адраджэнні раённых будаўнічых механізаваных перасоўных калон (ПМК) і павышэнні эфектыўнасці іх работы.
У шэрагу выпадкаў замест забеспячэння эфектыўнага кіравання дзяржаўнымі фінансамі і дзейнасцю прадпрыемстваў паляпшэнне паказчыкаў работы ПМК ажыццяўлялася шляхам ліквідацыі асобных стратных прадпрыемстваў, а таксама далучэннем такіх прадпрыемстваў да працуючых больш стабільна.
У выніку на канец 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ПМК меліся толькі ў 12 (з 21) раёнах. З іх у 8 раёнах (Браслаўскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Міёрскім, Лепельскім, Пастаўскім, Ушачскім і Шаркоўшчынскім) ПМК знаходзіліся ва ўласнасці Віцебскай вобласці і ў падпарадкаванні “Полацксельбуду”, у 4 (Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Чашніцкім і Шумілінскім) – ва ўласнасці адпаведных раёнаў.
Большасць ПМК прыбытковыя, іх наяўнасць у раёне дазваляе аператыўна выконваць рамонтныя работы для патрэб мясцовых арганізацый, якія ў сувязі з гэтым не ўтрымліваюць залішнюю колькасць будаўнікоў, забяспечыць пастаяннымі аб’ёмамі работ якіх яны не ў стане.
У студзені 2019 года распараджэннем першага намесніка старшыні аблвыканкама старшыням Верхнядзвінскага, Дубровенскага, Лёзненскага, Расонскага, Сенненскага і Талачынскага райвыканкамаў даручана забяспечыць стварэнне ў сакавіку-жніўні ПМК і іх эфектыўную работу.
Па выніках работы за студзень-люты Бешанковіцкае ПМК-41 і Докшыцкае ПМК-52 выйшлі на прыбытковую работу, таксама без страт спрацавалі ПМК у Браслаўскім, Лепельскім, Пастаўскім, Ушацкім, Чашніцкім, Шаркоўшчынскім і Шумілінскім раёнах.
Адсутнасць належнай арганізацыі вытворчага працэсу і зніжэнне аб’ёмаў падрадных работ не дазваляюць асобным ПМК выплачваць работнікам годную зарплату.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.