“Багі вайны”

Актуалии Беларусь помніць

“Багі вайны”

Артылерыя заўжды іграла важную ролю ў ходзе баявых дзеянняў. Не выпадкова  артылерыстаў называюць “багамі вайны”. Сваю ролю артылерысты годна выконвалі і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.  Выканалі сваю справу “багі вайны” ў чэрвені 1944 года пры прарыве варожай абароны, знішчэнні агнявой моцы, тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Уклад артылерыстаў 6-й гвардзейскай і 43-й армій у вызваленне Шуміліншчыны адзначаны помнікам у г. п. Шуміліна. Многія воіны артылерысты атрымалі званне Героя Савецкага Саюза за подзвігі, здзейсненыя пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яўграфаў
Садофій
Пятровіч
(1913-1944)
Нарадзіўся ў д. Гарохава Някрасаўскага раёна Яраслаўскай вобласці, Расія. Рускі. У 1933 г. закончыў індустрыяльны тэхнікум ў Кастраме. У Чырвонай Арміі з 1934 г. на фронце з ліпеня 1943 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (1943), Аляксандра Неўскага (1944).
Вызначыўся ў чэрвені 1944 года падчас прарыву абароны праціўніка каля в. Сіроціна. 1310-ы полк лёгкай артылерыі пад камандаваннем падпалкоўніка С. П. Яўграфава знішчыў 18 кулямётных кропак, 7 супрацьтанкавых гармат, 3 назіральныя пункты, 2 мінамётныя і 1 артылерыйскую батарэі. На Заходняй Дзвіне артылерысты знішчылі на супрацлеглым беразе агнявыя сродкі ворага, фарсіравалі раку, даўшы магчымасць іншым часцям паспяхова развіваць наступленне. С. П. Яўграфаў загінуў 5 кастырчніка 1944 года пры вызваленні Літвы. Пахаваны ў г. Шаўляй. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
Арандаранка
Іван
Іванавіч
(1921-2013 )
Нарадзіўся ў с. Шылаўка Рашацілаўскага раёна Палтаўскай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Украінец. З чэрвеня 1941 года ваяваў у часцях Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, Сцяпнога, 1-га і 2-га Прыбалтыйскіх франтоў. Камандзір артылерыйскай батарэі гвардыі старшы лейтэнант І. І. Арандаранка вызначыўся падчас вызвалення Шумілінскага раёна. 22 чэрвеня 1944 года падчас прарыву варожай абароны каля в. Сіроціна батарэя знішчыла 8 станковых і 5 ручных кулямётаў, зенітную гармату, 2 бронетранспарцёры ворага. 27 чэрвеня пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны І. І. Арандаранка на дапаможных сродках пад моцным агнём праціўніка пераправіўся на другі бераг і па рацыі карэкціраваў агонь батарэі; з групай разведчыкаў стрымліваў атаку ворага да падыходу падмацавання. 22 ліпеня 1944 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За гады войны Арандаранка ўзнагроджаны  ордэнамі Айчыннай вайны 1-й (1985) і 2-й ступеняў (1943), Чырвонай Зоркі (1942, 1944, 1956), медалём “За адвагу” (1942).
Пасля вайны І. І. Арандаранка закончыў у 1946 годзе Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1956 – Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. З 1959 г. – працаваў выкладчыкам Пензенскага вышэйшага артылерыйскага інжынернага вучылішча, з 1968 – Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, з 1972 г. – дацэнт. Генерал-маёр Арандаранка служыў у Савецкай Арміі да 1980 г. Працаваў выкладчыкам маскоўскіх ВНУ.
Памёр 16 лютага 2013 года, пахаваны ў Маскве.
(Заканчэнне будзе).
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2019 г.