Районную организацию РОО «Белая Русь» возглавила Ирина Шалахова

Новости Общество

Справаздача і выбары

У панядзелак у малой зале Дома Саветаў прайшла IV справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Быкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі Саюз жанчын” начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая, дэлегаты ад пярвічных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Мерапрыемства пачалося з ушанавання юбіляраў арганізацыі і ўручэння ім падарункаў, уручэння членскага білета новаму члену арганізацыі. Пасля са справаздачай аб праведзенай за апошнія два гады рабоце раённай арганізацыі выступіў яе старшыня В. Емяльянаў. У сваім выступленні Вячаслаў Анатольевіч расказаў пра важнейшыя накірункі дзейнасці грамадскага аб’яднання, выкананне статутных патрабаванняў, рэалізацыю праектаў “Белай Русі”, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і памятных дзён, удзел у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах, у тым ліку ў правядзенні выбарчых кампаній. У прыватнасці, на выбарах у мясцовыя Саветы з 31 дэпутата раённага Савета 14 абраных – члены “Белай Русі”.
Работа раённай арганізацыі за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай.
Удзельнікі канферэнцыі абралі новы склад савета колькасцю 7 чалавек і кантрольна-рэвізійную камісію ў складзе трох чалавек. Адразу ж прайшло першае пасяджэнне савета арганізацыйнай структуры, на якім старшынёй савета раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” абрана Ірына Шалахава.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2019 г.