Пра паліва, бюджэт і парадак
Бягучы рабочы тыдзень пачаўся ў райвыканкаме з рабочай нарады, якую правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Размова на нарадзе ішла пра забеспячэнне насельніцтва і арганізацый палівам, пра напаўненне бюджэту, пра запазычанасць па камунальных плацяжах.
Актуальным застаецца пытанне навядзення парадку — на вуліцах, ля прадпрыемстваў і жылых дамоў, на тэрыторыі сельскагаспадарчых аб’ектаў.
У полі зроку старшыні райвыканкама — выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, работа па завяршэнні распачатых будаў-нічых аб’ектаў і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.