“Полымя міру” вандруе па Віцебшчыне
24-29 мая Віцебшчына прымае эстафету “Полымя міру”.
Першымі аб’ектам у Віцебску, які наведаў агонь II Еўрапейскіх гульняў, стала кандытарская фабрыка “Віцьба”, затым ён прайшоў на СТАА “Марка”.
Агонь II Еўрапейскіх гульняў па вуліцах Віцебска пранеслі людзі, добра вядомыя не толькі ў горадзе, але і за межамі Беларусі. У іх ліку – знакамітыя спартсмены, дзеячы культуры мастацтва, вядомыя ўрачы і грамадскія дзеячы, лепшыя прадстаўнікі самых розных прафесій, сярод якіх народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, заслужаны майстар спорту сярэбраны прызёр Алімпіяды 1980 году Ігар Каныгін, генеральны дырэктар СТАА “Марка” заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Мікалай Мартынаў, алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Ірына Крыўко, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў.
Факел з агнём гульняў пабываў практычна на ўсіх знакавых аб’ектах горада – каля гарадской ратушы, Свята-Успенскага сабора, дома-музея Марка Шагала. Маршрут эстафеты стартаваў з плошчы Свабоды і фінішаваў на плошчы Перамогі. Тут гасцей урачыстасці чакала канцэртная праграма.
Пасля Віцебска агонь пабываў у Полацку, Наваполацку.
26 мая эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў “Полымя свету” сустрэў Браслаў – край азёр, адзін з галоўных курортных цэнтраў Беларусі, які ў апошнія гады атрымаў неафіцыйны статус беларускай Ібіцы. Агонь пранеслі па найбольш знакавым месцам горада ад прычала лодачнай станцыі каля галоўнага гарадскога пляжу да гістарычнага цэнтра – легендарнай Замкавай гары. Тут разгарнулася маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне, якое расказала пра паходжанне Браслава. “Полымя міру” пабывала і на гары Маяк – самай вядомай назіральнай кропцы Браслаўскіх азёр, адкуль адкрываюцца сапраўды непаўторныя віды на галоўнае прыроднае багацце краю. Частку шляху эстафета агню пераадолела па возеры Дрывяты ў суправаджэнні паруснікаў.
27 мая агонь у Глыбокім, 28 мая – у Бярэзінскім запаведніку, 29 мая — у Оршы. Пасля Віцебскай “Полымя міру” накіроўваецца ў Магілёўскую вобласць.
Эфекты дапоўненай рэальнасці
Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Традыцыйна цырымонію адкрыцця глядзяць больш людзей, чым усе спаборніцтвы, таму арганізатары шоу заўсёды імкнуцца максімальна выгадна прадставіць краіну. Беларусь прадэманструе багатае гістарычнае мінулае, культуру, дасягненні і тое, на што робіць стаўку ў будучыні. Мерапрыемства такога ўзроўню, як Еўрапейскія гульні, па сваёй значнасці, складанасці ў Беларусі яшчэ не праводзілася. Гэта будзе мультыспартыўнае спаборніцтва, і цырымонія адкрыцця будзе адпавядаць заяўленаму маштабу.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.